|
Мультфільм "Робі - Паўночны Алень"/Robbie: The Reindeer
Жанр: Анімацыйная камедыя;
Сусветная Прэм'ера: 1999 г;
Працягласць: 30+30 хвілін;
Вядомы Як: "Легенда Страчанага Племя" і "Капыты Агню";
Рэйтынг: для ўсіх узростаў;
Рэжысёр: Рычард Галешоўскі, Піцер Пік;
Прадзюсар: Жаклін Уайт;
Вытворчасць: "BBC Warner".
Акцёрскі Склад (Галасы):
Джэймс Белушы - Санта Клаўс;
Дэн Дьердоф - Снегавік Элан;
Дзік Энберг - Еці;
Гаррет - Прансер;
Х'ю Грант - Блітзен;
Ці Реміні - Віксен;
Брытні Спірс - Доннер;
Бэн Стыллер - Робі - паўночны алень;
Джемі Стыллер - Стары Джингл;
Джэймс Вудс - Апавядальнік.
"Капыты Агню"
Робі павінен трэніравацца, каб спаборнічаць у гонках аленяў супраць дрэннага Блітзена для таго, каб патрапіць у каманду Санта-Клаўса. Калі Робі прыходзіць у Голдчесцер - курорт, дзе павінны праходзіць змаганні - капітан каманды Санты, Блітзен, адчувае пагрозу з боку навабранца.
Калі Санта ўладкоўвае вечарынку, каб паказаць свае новыя санкі з новай і складанай сістэмай радараў, якую стварыў адваротны Блітзен, Робі разумее, што яму неабходна старанна працаваць, каб выйграць месца ў камандзе гаспадара. Памагатым Робі ў яго вучэннях становіцца стары Джынгл і Доннер, якая закахалася ў Робі. Нажаль, на яе Робі не звяртае ніякай увагі, таму што яму падабаецца Віксен.
Нарэшце-то, надыходзіць дзень спаборніцтваў Робі, і нечаканы паварот падзей прыносіць Робі і ўсім астатнім аленям шмат нечаканасцяў.
"Легенда Страчанага Племя"
Робі з дапамогай няўлоўнага племя Вікінгаў, ваюе з Блітзен у спробе спыніць свайго выклятага ворага, каб не пабудавалі парк для забавак паўночных аленяў.
Робі разам са сваімі сябрамі, уключаючы Доннер, Прансер, Старго Джингла і Тапіра, старанна працавалі ў святочным офісе Санта-Клаўса. Аднак, не ўсё радасна на працоўным месцы, паколькі спробы аленя запрацаваць грошай праваліліся. А тым часам уся ўвага Робі сканцэнтравана на племі Вікінгаў, якое выратавала яго ад падзення ў ледніковую шчыліну гары.
Турботы аб поспеху офіса адпрэчаныя новым з'яўленнем Блейза, якога нядаўна выпусцілі з турмы за добрыя паводзіны. Блітзен запэўнівае іншага паўночнага аленя, што ён шукаў новы атожылак аленьяга рога, і што ён жадае дапамагчы. Блейзен раіць адкрыць шыкоўны гатэль, каб запрацаваць больш грошай.
юАле неўзабаве ён паказвае сва сапраўдную асобу, выкарыстаючы раскошны гатэль як свой парк забавак "Аленевы Мір", і жадае скарыстацца камандай паўночных аленяў у якасці аўтаматызаваных забавак. Робі, Доннер і Прансер шукаюць племя Вікінгаў, каб дапамагчы пакінутым аленям збегчы ад кіпцюроў злога Блітзена і яго ўрвіцеляў. Па-свойму незвычайна, Вікінгі распрацоўваюць план замаскіравацца і выратаваць паўночнага аленя, пакуль Блітзен сустракаецца з Робі і Доннер у заключнай сутычцы.
|
|